BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

7 месяцаў як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску. Вернікі пачынаюць самую моцную малітву

Неабыякавых запрашаюць пачаць Пампейскую навэну, якая доўжыцца 54 дні, з просьбай аб вяртанні храма вернікам.

26 красавіка споўнілася 7 месяцаў як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску. У сувязі з гэтым рыма-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены апублікавала зварот:

«Ужо сем месяцаў, як наш касцёл апячатаны для Езуса Хрыста і вернікаў. На вялікі жаль, нават на Велікодныя святы мы не мелі магчымасці праслаўляць Госпада ў Яго святыні. Працягваем трываць у штодзённай шчырай малітве аб вяртанні касцёла нашым парафіянам і душпастырам. Аддаём гэтую справу Богу, Які ёсць Праўдай і Справядлівасцю. Набліжаецца месяц май, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу нашай святыні, з 1 мая пачаць Пампейскую навэну. Маці Божая, заступіся за нас!»

Пампейская Навэнна доўжыцца 54 дні і лічыцца самай моцнай малітвай. Былі афіцыйна пацверджаны цуды, якія Пан учыніў праз заступніцтва Пампейскай Божай Маці.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Да гэтага часу невядомы выпадак, каб хто-небудзь, з вераю молячыся Пампейскай навэннай (якую таксама называюць безадмоўнай), пасля яе заканчэння, не быў адораны ласкай, пра якую прасіў.

Last modified onЧацвер, 27 Красавік 2023 13:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць