Такой Маці Божай Будслаўскай вы яшчэ не бачылі: вось які падарунак папскі пасланнік павёз у Рым
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Асаблівым элементам з'яўляюцца залатыя кароны, якія выкананы ў традыцыйнай беларускай тэхніцы пляцення саломкай [фота]
Спецыяльнаму пасланніку Папы Рымскага арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, які ўдзельнічаў у фэсце ў Будславе, 1 ліпеня падарылі незвычайную копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы рэстаўратар-мецэнат Ігар Сурмачэўскі з Мінска. Копію абраза выканала ягоная жонка – мастачка, дызайнер, рэстаўратар Таццяна Сурмачэўская.
Творчая сям'я апублікавала фота ўрачыстай перадачы спіса абраза Будслаўскай Багародзіцы ў прысутнасці беларускіх біскупаў і Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Антэ Ёзіча. А таксама – здымак самога абраза. Ён выкананы тэмперай на палатне, якое абрамляе ківот з масіву чырвонага дрэва. Асаблівым элементам з'яўляюцца залатыя кароны, якія выкананы ў традыцыйнай беларускай тэхніцы пляцення саломкай.
Гэту копію Будслаўскага абраза арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці забраў у Ватыкан, дзе ён цяпер служыць прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп