BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Цяпер і Аглонская: у знакамітай калекцыі з'явіцца новая ікона – чым яна адметная для беларусаў?

Пробашч Чырвонага касцёла запрашае ў пілігрымку ў Латвію, дзе благаславяць новую копію цудатворнага абраза.

У экспазіцыі самых шанаваных у Беларусі ікон Панны Марыі з'явіцца спіс яшчэ аднаго абраза Божай Маці. Такім чынам, ужо 17 ікон будзе ў калекцыі, якая стала знакамітай сярод католікаў Беларусі — пасля таго, як экспазіцыя наведала мноства парафій у краіне, Вострую Браму ў Вільні і Ясную гару ў Чэнстахове, а асабліва пасля наведвання Ватыкана, дзе калекцыю благаславіў Папа Рымскі.

Новы абраз, які дададуць у экспазіцыю — Маці Божай Аглонскай. Яго копію ўжо стварыла мастачка і іканапісец Ядзвіга Сянько з Маладзечна — як і копіі іншых абразоў у калекцыі. Пра гэта мастачка распавяла на сваіх старонках у сацсетках.

Цудатворны абраз Маці Божай Аглонскай — самая шанаваная сярод католікаў (а таксама праваслаўных) Латвіі. Яна знаходзіцца ў базыліцы ў сяле Аглона і з'яўляецца спісам з Тракайской іконы Божай Маці. А Тракайскі абраз падарыў візантыйскі імператар Мануіл II вялікаму Князю Літоўскаму Вітаўту — найбольш вядомаму і паважанаму кіраўніку ВКЛ, дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Як і Тракайскі, Аглонскі абраз шануецца ў Літве, Беларусі, а таксама ў Расіі.

Галоўныя ўрачыстасці ў Аглонскай базыліцы праходзяць 15 жніўня, калі католікі святкуюць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — у гэты дзень тут збіраюцца шматлікія паломнікі. Пробашч парафіі дагэтуль закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк — ініцыятар стварэння спісаў Марыйных абразоў і іх перэгрынацыі па парафіях Беларусі — арганізоўвае пілігрымку з Мінска ў Аглону. Там новы ў экспазіцыі абраз будзе пабласлаўлены і з таго часу калекцыя працягне сваё «падарожжа» ўжо з 17 абразамі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Нагадаем, у экспазіцыі ўжо ёсць копіі двух замежных ікон Багародзіцы, шанаваных у Беларусі — Вастрабрамскай і Чэнстахоўскай. Гэта падкрэслівае агульную духоўную спадчыну.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць