Танчылі да ўпаду: як прайшлі каталіцкія фэсты ў Магілёве і Пінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля Імшы парафіянаў і гасцей чакалі танцы, а Мітрапаліт Юзаф Станеўскі далучыўся да спеваў [відэа]
Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ў Каталіцкай царкве адзначылі 15 жніўня, адпустовыя ўрачыстасці адбыліся ў аднайменных парафіях. Фота і відэа пра тое, як праходзілі парафіяльныя фэсты ў Магілёве і Пінску, апублікавалі Instagram-старонкі катэдраў Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэтых гарадах.
У Магілёве ўрачыстасць узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Па традыцыі, на завяршэнне святой Імшы ён здзейсніў абрад благаслаўлення кветак, зёлак і пладоў новага ўраджаю.
А пасля парафіянаў і гасцей фэстаў чакаў не толькі пачастунак – адметнасцю святаў сталі танцы, якія зладзілі пры катэдральных святынях. А да спеваў у Магілёве далучыўся і арцыбіскуп Станеўскі. Відэа мы знайшлі ў сторыс старонак парафій у Instagram.
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель