BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вучняў, педагогаў і школьныя прыналежнасці благаслаўляюць у касцёлах

Атрымаць спецыяльнае благаслаўленне на новы навучальны год і даведацца пра галоўны ў хрысціянстве «шлях да поспеху» можна ў бліжэйшую нядзелю.

У каталіцкіх храмах Беларусі падчас святых Імшаў святары ўдзяляюць асаблівае благаслаўленне вучням, педагогам, а таксама благаслаўляюць навучальныя прыналежнасці. Традыцыйна гэта адбываецца к 1 верасня — у пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года (катэхеза — навучанне асновам хрысціянскай веры, напрыклад, у Нядзельных школах).

У большасці парафій спецыяльнае благаславенне на вучобу запланавана на святых Імшах у нядзелю, 3 верасня. А ў некаторых касцёлах такую малітву ўжо здзейснілі ў папярэднюю нядзелю. Напрыклад, святар Павел Халяўкін – дэкан Брэсцкі і пробашч парафіі ў Чарнаўчыцах, апублікаваў фота на сваёй старонцы ў сацсетцы і паведаміў:

«Молімся за школьнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў аб Божым благаслаўленні ў вучобе. Блаславілі дзённікі, кнігі, залікоўкі. Молімся за ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу».

Перад алтаром дзеці і дарослыя дзякуюць Богу за праведзеныя канікулы, просяць дароў Духа Святога, імкнення да ведаў, каб Гасподзь накіраваў на шлях да святасці, адарыў розум сваім святлом, запаліў сэрцы прагай спазнаць праўду, дабро і прыгажосць створанага Богам свету.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Найважнейшае – рабіць усё з любоўю, нагадваюць святары асноўнае правіла хрысціянства, галоўны «шлях да поспеху», а таксама прыводзяць два кароткіх «урока ад Езуса» >

Last modified onЧацвер, 14 Верасень 2023 16:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць