BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гэта натхняе: эфектнае відэа знялі на святкаванні 520-годдзя касцёла ў Смаргоні

Велічнасць момантаў – урачыстай Імшы, вячэрняй працэсіі са свечкамі, асвячэння фігуры святога Міхала Арханёла – перадае відовішчны ролік, зняты ў тым ліку з дапамогай квадракоптэра.

Прафесійнае відэа з урачыстасці 520-годдзя заснавання парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні апублікаваў 2 кастрычніка паблік «Фото Видео Аэросъемка в Сморгони». Эфектна зняты ролік, у тым ліку з дапамогай квадракоптэра, перадае велічнасць і урачыстасць момантаў.

Кульмінацыяй стала кансэкрацыя новага алтара святыні, гаворыцца ў паведамленні. Раней алтар у смаргонскім касцёле быў знішчаны савецкімі атэістычнымі ўладамі. Урачыстасць узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Пасля традыцыйнага прывітання хлебам і соллю біскуп благаславіў новую сістэму званоў, якую вернікі падаравалі касцёлу на юбілей.

Таксама іерарх уклаў у алтар рэліквіі благаслаўлёнага мучаніка Стэфана Шандора. Пасля акту кансэкрацыі была асвечана дубовая алтарная настава з абразом Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, які намаляваў мастак Вячаслаў Аўгусціновіч. На заканчэнне Эўхарыстыі ў вячэрнім змроку вернікі прайшлі са свечкамі працэсіяй па вуліцах горада.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

А пасля адбылося асвячэнне новай фігуры святога Міхала Арханёла, якая была ўсталявана ля смаргонскага храма. Аўтарам скульптуры стаў Вадзім Мацкевіч, які прадставіў Арханёла, як ваяра Божай любові, які замест зброі трымае ў руцэ харугву-крыж – адзіную зброю вучняў Хрыста.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць