100 парафій у сістэме! Праект Imsha.by пашырыўся на Беларусь і адказаў на пытанні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Як атрымалася дасягнуць поспеху, якія далейшыя планы і ці ёсць у праекта хейтэры – адказы ў відэа.
Каталіцкі праект, які збірае і сістэматызуе інфармацыю пра расклады святых Імшаў у касцёлах Беларусі, паведаміў, што ў сістэму ўключана ўжо 100 парафій. Пашырэнне праекта на ўсю краіну працягваецца.
«5 гадоў назад, калі мы пачыналі праект, мы толькі марылі, што ў сістэме можа быць 100 парафій. Тады нават не было адмінкі, не было бота і многа чаго яшчэ, а расклад Імшаў нам падавалі мінскія парафіяне праз групу ў Viber, а мы яго кожны тыдзень самі абнаўлялі для кожнай мінскай парафіі і паралельна рабілі адмінку і бота. 100 парафій у сістэме здаваліся нейкай вельмі далёкай марай тады. Мы жартавалі пра гэта, і нотка скептыцызму, канечне, была ў паветры. А цяпер ужо момант, калі мы думаем як зрабіць так, каб кожны населены пункт нашай краіны, дзе цэлебруецца Імша быў у сістэме, каб ведаць дакладны расклад Імшаў там. Гэта сапраўды цуд для нас! Бо тое, што ёсць ужо зараз – вынік таго, што прыйшлі людзі ў каманду, далучыліся адкрытыя цудоўныя людзі з розных парафій нашай краіны і святары паверылі нам», – пракаментавалі ў праекце.
Нагадаем, унікальнасць сістэмы ў тым, што за актуальнасць інфармацыі ў кожнай парафіі адказваюць валанцёры, якія самастойна ўносяць звесткі ў сістэму.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
А напярэдадні аўтары праекта адказалі на пытанні «Радыё Марыя»: чаму вырашылі распаўсюдзіць праект на ўсю Беларусь, хто можа стаць валанцёрам і якія абавязкі кладуцца на такога чалавека, навошта арганізатарам праекту фота святароў, ці ёсць у праекта хейтэры? Адказы – ніжэй у відэа.
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва