BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць

А якая сітуацыя ў іншых рэгіёнах Беларусі?

Колькасць дзяцей у некаторых парафіях, якія сёлета прынялі першую святую Камунію, то бок сталі «паўнавартаснымі католікамі», уражвае. Напрыклад, у Шчучыне, горадзе з колькасцю насельніцтва 15 тысяч чалавек, такіх дзяцей было 101.

А ў адной толькі парафіі Гродна – катэдральнага касцёла – сёлета першую Камунію прынялі 140 дзяцей.

У той час як у іншым абласным цэнтры на захадзе Беларусі – Брэсце – лічбы значна больш сціплыя. У «галоўным» касцёле горада, Узвышэння Святога Крыжа, да першай Камуніі сёлета прыступілі 17 дзяцей.

Такое параўнанне не цалкам карэктнае, але ў цэлым дэманструе тэндэнцыю: найбольшы прырост католікаў па-ранейшаму дэманструе Гродзенская вобласць.

Яе пацвярджаюць і лічбы з іншых месцаў рэгіёну – напрыклад, у мястэчку Радунь з колькасцю насельніцтва меней за 2 тыс. чалавек першую Камунію сёлета прынялі 28 дзяцей, а ў вёсцы Каробчыцы з такім жа насельніцтвам – 17 дзяцей [на фота].

Таксама дэманструюць узровень многія парафіі ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Нагадаем, рэкордная колькасць дзяцей прыняла першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле – 102 дзіцяці.

Але гаворка не толькі пра буйныя гарады, куды адбываецца масавая міграцыя. 29 дзетак прыступілі да першай Камуніі ў Нарачы, і аж 15 – у Дзеркаўшчыне ў Глыбоцкім раёне, вёсцы з насельніцтвам усяго каля 600 чалавек.

Аднак на ўсходзе Віцебшчыны, а таксама на Магілёўшчыне і Гомельшчыне сітуацыя зусім іншая. Напрыклад у Гомелі, у адзіным у горадзе каталіцкім храме, першую Камунію прынялі сёлета толькі 8 дзетак.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 18 Май 2026 16:48
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць