Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Аднак гэтая лічба наўрад ці сведчыць аб настолькі вялікім прытоку новых каталіцкіх вернікаў.
Архiкатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі паведаміў, што 10 траўня на святой Імшы 102 дзіцяці з катэдральнай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі.
Паводле нашых назіранняў, гэта рэкордная колькасць. Летась Першую Камунію прымалі ў мінскім катэдральным касцёле 95 дзяцей, а ў ранейшыя гады – па 40-50 дзяцей, прынамсі да 2023 года ўключна. Атрымліваецца, у апошнія два гады колькасць першакамунійных дзяцей у мінскім катэдральным касцёле ўзрасла ўдвая.
Аднак гэтая лічба наўрад ці сведчыць аб настолькі вялікім прытоку новых каталіцкіх вернікаў. Справа ў тым, што ў катэдры ўжо болей за тры гады вымушана знаходзіцца буйная парафія закрытага Чырвонага касцёла. Верагодна, бацькі з парафіі святога Сымона і святой Алены апошнія гады аддаюць дзяцей для падрыхтоўкі да Першай Камуніі ў катэдральную парафію.

Апошні раз у 2023 годзе паведамлялася аб асобным свяце Першай Камуніі для дзяцей з парафіі святога Сымона і святой Алены – тады яе прымалі звыш 50 дзяцей. І прыкладна столькі ж – у катэдральнай парафіі.
Выглядае так, што цяпер усе дзеці, або большасць, з парафіі Чырвонага касцёла рыхтуюцца да Першай Камуніі і прымаюць яе разам з дзецьмі архікатэдральнай парафіі.
Галоўнае фота – са старонкі Аляксандры Шчыглінскай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае