BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён

Дамінікане больш не змогуць служыць у Магілёве.

Чарговы каталіцкі святар, грамадзянін Польшчы, не атрымаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамлялася, але, як даведаліся вернікі, – гэта манах дамініканін айцец Раман Шульц.

Ён вядомы як заснавальнік і галоўны арганізатар Ружанцовага кангрэсу, які штогод праводзіцца ў Магілёве, папулярызатар асобы святой каралевы Ядвігі.

Са святаром развіталіся 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас адпустовага фэсту ў магілёўскай катэдры пры ўдзеле Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Айцец Раман Шульц служыў у Беларусі амаль 20 гадоў, з 2012 году – ён адміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве. Дамінікане больш не змогуць апекавацца гэтай супольнасцю.

Як даведаліся вернікі, патрэбны як мінімум двое манахаў, каб працягваць служэнне ў Магілёве, а ў сучасных умовах у Беларусі гэта немагчыма з-за недахопу дамініканаў. Некаторы час законнікі яшчэ працягнуць апеку над супольнасцю, але потым будуць вымушаны перадаць яе. Застаецца надзея, што біскупы змогуць знайсці святароў, якія прымуць парафію і працягнуць папулярызацыю культу святой каралевы Ядвігі.

Раней быў прадстаўлены праект новага касцёла і кляштара дамініканаў у Магілёве. Цяпер, відавочна, яго давялося паставіць на паўзу.

Ужо была сітуацыя, калі дзяржаўныя улады не працягвалі айцу Раману Шульцу дазвол на далейшую рэлігійную дзейнасць у Беларусі – у 2016 годзе. Але тады рашэнне адмянілі і святар працягнуў служэнне.

Наколькі вядома вернікам, просьба да ўладаў аб адмене рашэння аб непрацягу дазволу на служэнне айцу Раману Шульцу і яшчэ 10 польскім святарам архідыяцэзіі скіравана да ўладаў і цяпер. Гэта актуальная праблема з улікам вострага недахопу каталіцкіх святароў у Беларусі, асабліва ў Мінска-Магілёўскай і Пінскай дыяцэзіях.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 16 Жнівень 2026 10:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць