Ацяпленне ўключылі не ўсім: у парафіі Чырвонага касцёла прыдумалі, як абагравацца гаршчкамі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пачаўся новы халодны сезон, а ў плябаніі закрытага храма па-ранейшаму няма вады, электрычнасці і цяпла. Але святар знайшоў спосаб, як сагрэць вернікаў падчас малітоўных сустрэч.
У парафіі закрытага ўжо амаль 13 месяцаў Чырвонага касцёла ў Мінску аднавілі малітву Фацімскага Ружанца. Вернікі збіраюцца ў плябаніі — доме святароў, адзіным будынку, які ўдалося адстаяць.
Як распавяла адна з парафіянак, на нядаўняй сустрэчы пробашч парафіі Святога Сымона і святой Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк асвяціў ружанцы, вернікі, якія прыйшлі на сустрэчу, у тым ліку з дзецьмі, разам маліліся, спявалі, гутарылі і дзяліліся пачастункамі.

У плябаніі, дзе жыве святар, дзяжураць парафіяне і праводзяцца малітвы, па-ранейшаму няма вады, электрычнасці і ацяплення. Нагадаем, у такіх умовах тут перажылі мінулую зіму. Печ, якой абагравалі памяшканне пасля адключэння ацяплення, забараніў выкарыстоўваць МНС, і яе давялося выкінуць.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Пачаўся новы халодны сезон, ацяпленне ў плябаніі застаецца перакрытым, таму пробашч прыдумаў спосаб, каб хоць неяк абаграваць памяшканне: у пакоях усталяваў канструкцыі са свечкамі, над якімі — гліняныя гаршчкі, якія збіраюць і захоўваюць цяпло.
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення