BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Касцёле пракаментавалі арышт святара ў Валожыне

Дадаткова стала вядома, што ксяндзу Генрыху Акалатовічу спрабуюць перадаць у следчы ізалятар лекі і цёплыя рэчы.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ апублікавала 24 лістапада паведамленне «ў сувязі з інфармацыяй, атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў». У прыватнасці – адносна вядомага арыштаванага ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча.

У афіцыйнай інфармацыі гаворыцца:

Ксендз Генадзь [па пашпарту – рэд.] Акалатовіч, пробашч парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ў сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца.

Справа ксяндза Ігара Лашука, пробашча парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага Права, паведаміў прэс-сакратар архідыяцэзіі, ксендз Юрый Санько і папрасіў аб малітве за святароў архідыяцэзіі.

Дадаткова Katolik.life стала вядома пра тое, што ксяндзу Генрыху спрабуюць перадаць у следчы ізалятар лекі і цёплыя рэчы. Падрабязнасці абвінавачвання па-ранейшаму пакуль не разгалошваюцца.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Што тычыцца «справы ксяндза Ігара Лашука», то гаворка ідзе пра апублікаваную інфармацыю адной з недзяржаўных ініцыятыў, якая сцвярджае, што пробашч удзельнічае ў схемах па абыходзе накладзеных на дзяржаву санкцый і быццам бы вядзе жыццё, несумяшчальнае са святарствам.

Last modified onПятніца, 24 Лістапад 2023 17:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць