BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларуская Біблія бясплатна: выдадзены пераклад з арыгінальных моў

Над перакладам Святога Пісання Антоні Бокун працаваў 12 гадоў. Кнігу можна атрымаць бясплатна па двух адрасах у Мінску.

Выдадзена Біблія ў перакладзе на беларускую мову пастара мінскай хрысціянскай евангелічнай супольнасці «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна. Нагадаем, над перакладам Святога Пісання са старажытнагебрайскай і старажытнагрэцкай моваў вядомы пастар працаваў на працягу 12 гадоў.

14 снежня Антоні Бокун паведаміў пра тое, што пераклад Старога і Новага Запаветаў выдадзены ў адной кнізе, але купіць яе нельга – Біблію будуць распаўсюджваць бясплатна:

«Напрыканцы года Госпад даў магчымасьць надрукаваць Біблію па-беларуску. Я пачаў гэты пераклад у 2011 г. і з Божай дапамогай скончыў у 2023 г. Няхай Госпаду будзе ўся слава! Таксама вялікая падзяка ўсім, хто спрычыніўся да гэтага выданьня. Гэтую Біблію нельга набыць, але магчыма атрымаць бясплатна ў Мінскай багаслоўскай сэмінарыі Саюза эвангельскіх хрысьціян баптыстаў (г.Мінск, вул. Райніса, 6) або ў Тэалягічным інстытуце хрысьціян веры эвангельскай (г.Мінск, вул. Гурскага, 48)».

Ніякіх умоваў для атрымання кнігі няма – трэба толькі прыйсці па гэтых адрасах. Перакладчык дадаў, што ў электронным выглядзе Біблію па-беларуску можна чытаць праз мабільныя прыкладаньні YouVersion і MyBible, а таксама праз спецыялізаваныя сайты. Як ён удакладніў, у выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавету.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Нагадаем, Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы пакуль прадставілі пераклад на беларускую мову толькі Новага Запавету. Гэтыя пераклады таксама даступныя ў прыкладанні MyBible.

Media

Last modified onПятніца, 15 Снежань 2023 15:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць