Пачынаецца прыём на вучобу ў Пінскую духоўную семінарыю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2014/2015 навучальны год.
Дакументы прымаюцца ў рэктараце семінарыі з 1 чэрвеня па 31 ліпеня, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі з 1 чэрвеня па 20 ліпеня.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар. Працэс падрыхтоўкі працягваецца 6 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў, наступныя чатыры гады - вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях.
Прыём дакументаў
Рэктарат семінарыі:
1 чэрвеня - 31 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл. 8-0165 65 41 45
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 766 12 69 кс. Віталь Бурко
Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня, тэл. 8-033 696 45 56 кс. Андрэй Бульчак
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
- пасведчанне аб сакрамэнце хросту
- пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
- пасведчанне аб удзеле ў катехезе
- характарыстыка ад пробашча
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
- ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
- 4 фотаздымкі (3х4 см)
У семінарыю прымаюцца кандыдаты ва ўзросце да 30 гадоў.
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
Уступны экзамен
Уступны экзамен адбудзецца 1 жніўня а 10-й гадзіне ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.