BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

«Сказаў, што прымае волю іерарха, што трэба далей рабіць Божыя справы». Мітрапаліта не было, а Імшу адпраўлялі разам з новым пробашчам.

Падчас святой Імшы парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў мінскім катэдральным касцёле 28 ліпеня, калі вернікі развітваліся са звольненым пробашчам ксяндзом Уладзіславам Завальнюком, онлайн-трансляцыя, якая заўсёды вядзецца ў храме, была адключаная. Пасля заканчэння Імшы трансляцыю зноў уключылі.

Што адбывалася ў гэты час, спыталі ў удзельнікаў Імшы. Яе цэлебраваў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк разам з новапрызначаным пробашчам парафіі Чырвонага касцёла ксяндзом Францам Рудзем. Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага не было.

«Была звычайная Імша, без сюрпрызаў. Ксёндз Уладзіслаў ніякіх заяваў не рабіў. Калі Імша скончылася, святары сышлі, але мы чакалі, што пробашч выйдзе да нас, скажа развітальнае слова. І ён выйшаў, былі доўгія авацыі. Сказаў, што прымае волю іерарха, што трэба далей рабіць Божыя справы. Напрыканцы паціснуў руку новаму пробашчу», – гаворыць вернік.

Паводле яго, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк добра трымаўся, усміхаўся, пры гэтым было відаць, што ў яго прыкра на сэрцы, але ён стараўся гэта не паказваць.

«Ключавыя пытанні не праясніліся. Ніхто не пацвердзіў, што ксёндз Уладзіслаў падаваў прашэнне аб звальненні, і сам ён казаў у прыватных размовах, што гэтага не рабіў. Ці застанецца ён у парафіі, дзе будзе служыць – на гэтыя пытанні нам не адказалі. Абвясцілі ягонае новае прызначэнне – каардынатар беатыфікацыйнага працэсу Эдварда Вайніловіча. Але не патлумачана, ці будзе нейкі офіс, за якія сродкі ажыццяўляць гэту дзейнасць, пра пенсію, пра сродкі на жыццё нічога не сказана».

«Хвала Езусу Хрысту!» – такімі словамі святар развітаўся з парафіянамі.

Фота: Віктар Ведзень

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць