Апошні біскуп сышоў з Facebook. Хто з беларускіх іерархаў застаўся ў сацсетках?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Біскуп Касабуцкі выдаліў акаўнт, і цяпер толькі адзін іерарх мае адкрыты профіль. Паглядзелі, што ён посціць, і ці ёсць старонкі ў сацсетках у самых маладых біскупаў.
Хто з каталіцкіх іерархаў Беларусі выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі для евангелізацыі, каментавання значных падзей і падтрымання супольніцтва вернікаў? Раней у Facebook прысутнічалі двое іерархаў – гэта цяперашнія Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі.
Але калі біскуп Аляксандр ужо даўно выдаліў профіль у гэтай сацсетцы, то біскуп Юрый працягваў абнаўляць сваю старонку, хоць апошнім часам – усё радзей. А цяпер аказалася, што ягоны акаўнт у Facebook таксама выдалены, старыя запісы не даступныя. У цяперашняй сітуацыі прычына можа зразумелая – раней іерарх выказваўся ў сацсетцы на тэмы, што хвалююць грамадства, у святле хрысціянскай веры.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі перайшоў у Instagram, мае там амаль 3300 падпісчыкаў і перыядычна выкладвае абнаўленні. Часцей за ўсё ён публікуе відэа з кароткімі пропаведзямі па нядзельных чытаннях з Евангелля. Таксама ён размяшчае анонсы мерапрыемстваў, канцэртаў у магілёўскім касцёле, часам піша на грамадска важныя тэмы і пра асабістае – напрыклад, распавядаў пра смерць любімай бабулі.
Больш у сацсетках пакуль ніхто з біскупаў адкрыта не прысутнічае, у тым ліку і самыя маладыя іерархі – нядаўна прызначаны дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска і біскуп-каад'ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй. Праўда, у апошняга ёсць акаўнт, але закрыты.
Нагадаем, адзіны іерарх Беларускай праваслаўнай царквы, які ёсць у сацсетцы – епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій Шаўцоў.
Такім чынам, сітуацыя ў Беларусі з прысутнасцю біскупаў на сацыяльных платформах зусім іншая, чым у іншых краінах – напрыклад, ва Украіне, дзе многія каталіцкія іерархі маюць профілі ў Facebook і рэгулярна выкладваюць свае разважанні на духоўныя і грамадска важныя тэмы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла