У касцёлах Беларусі благаслаўляюць на навучальны год – рэакцыя дзяцей трапіла на відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У большасці парафій маліцца аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў будуць у бліжэйшую нядзелю.
На нядзельных святых Імшах 1 верасня ў каталіцкіх парафіях Беларусі адбудзецца благаслаўленне дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў на новы навучальны і катэхетычны год. У касцёлах будуць маліцца аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў.
У некаторых месцах такія малітвы ўжо адбыліся ў мінулую нядзелю. Напрыклад – у парафіі святога Апостала Андрэя ў Нарачы, дзе момант акраплення асвячонай вадой дзяцей і школьных рэчаў запісалі на відэа. Здымкі і ролік з эмацыйнай рэакцыяй малодшых школьнікаў апублікавалі на парафіяльнай старонцы ў Instagram [глядзіце ніжэй]
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці