Ксёндз Завальнюк адкрыў свой канал у YouTube. Пра што яго відэа?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Былы пробашч Чырвонага касцёла пачаў дзейнасць згодна з новай пасадай, але ў сваіх відэа разважае і на агульныя актуальныя тэмы.
У YouTube з'явіўся канал «Голас душы», на якім выкладаюць як працяглыя відэа, так і shorts з прамовамі ксяндза Уладзіслава Завальнюка. Пасля таго як вядомы святар быў звольнены з пасады пробашча Чырвонага касцёла яго прызначылі дэлегатам пастулатара дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.
Гэтай дзейнасці ксяндза Уладзіслава Завальнюка прысвечаны новы YouTube-канал – узнаўленню беатыфікацыйнага працэсу фундатара Чырвонага касцёла, які па-ранейшаму застаецца закрытым.
У сваіх відэа ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падрабязна распавядае пра Эдварда Вайніловіча і праз яго фігуру разважае на агульныя актуальныя тэмы: якімі прынцыпамі гуманізма кіравацца ў сваім жыцці, на што абапірацца сучаснаму чалавеку ў гэтым свеце, хто такія хросныя бацькі, як іх абраць, якія абавязкі яны маюць перад дзіцём і перад Богам.
Новую дзейнасць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк пачаў не толькі ў віртуальнай прасторы. Нядаўна ён цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі роду Вайніловічаў у парафіі святога Лукі Евангеліста і святога Марціна ў Курасоўшчыне, дзе разам з парафіянамі маліўся ў інтэнцыі беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся