Ксёндз Завальнюк набраў тысячу падпісчыкаў. Ён стаў адзіным, хто згадаў пра гадавіну закрыцця Чырвонага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Бог ім суддзя». У сувязі з адабраным храмам святар у сваім падкасце заклікаў не праклінаць, а маліцца.
На YouTube-канал ксяндза Уладзіслава Завальнюка менш чым за два месяцы падпісаліся больш за тысячу чалавек, а многія яго відэа набіраюць звыш тысячы праглядаў. Улічваючы, што запісы маюць даволі вузкую накіраванасць і не ўтрымліваюць элементаў відовішчнасці, вынік можна ацаніць як высокі.
У апошнім відэа, прысвечаным гісторыі фігуры Арханёла Міхаіла перад Чырвоным касцёлам у Мінску, святар нагадаў пра другую гадавіну закрыцця храма. Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў адзіным з духавенства, хто публічна згадаў пра гэтую дату. У афіцыйных медыя і нават на сайце парафіі Святога Сымона і Святой Алены пра гэта прамаўчалі.
Каментуючы дату, святар заклікаў вернікаў «не праклінаць, а маліцца»:
«Просім Божай ласкі, каб храм быў вернуты на хвалу Богу і людзям – на духоўнае дабро. Молімся, смуткуем і просім гарадскія ўлады аб хутчэйшым вяртанні святыні вернікам і на хвалу Богу. Не праклінайце, а маліцеся, а суд і кару Божую даверце Госпаду. Бог ім суддзя».
Запісы ксяндза Уладзіслава Завальнюка можна аднесці, хутчэй, да відэа-падкастаў. Добрыя паказчыкі яго канала пацвярджаюць тое, што фармат падкастаў працягвае набіраць папулярнасць – важна толькі знайсці сваю аўдыторыю.
Нагадаем, дзе шукаць «каталіцкія» падкасты, мы распавядалі тут >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- Кругласутачную малітву за святара з Беларусі арганізавалі ў Маскве
- Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску няма лампад і малітвы за памерлых
- Топ-5 фота: у Беларусі адзначылі Дзяды
- Вядомы беларускі святар у Маскве, «скрыпач Бога», трапіў у рэанімацыю
- Як ушанаваць памяць родных, калі не можаш наведаць іх магілы, патлумачылі святары