Прызначаны суд над зняволеным святаром з Шуміліна – абвінавачванні нечаканыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Айца Анджэя Юхневіча першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» артыкулах, затым вернікі паведамлялі пра ціск на яго і пагрозу сфабрыкаванай справай.
Зняволенага пробашча каталіцкай парафіі ў Шуміліна пачнуць судзіць 27 снежня па нечаканых абвінавачваннях. Нагадаем, айца Анджэя Юхневіча першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах і трымалі больш за 55 сутак у ізалятары ў цяжкіх умовах. Яго некалькі разоў запар судзілі і падаўжалі арышт.
Затым супраць святара ўзбудзілі крымінальную справу, але па якім абвінавачванні, не было вядома. Толькі цяпер, калі прызначылі суд, высветлілася, што пробашча абвінавачваюць адразу па трох артыкулах, але «палітычных» сярод іх няма. Гэта артыкулы, якія тычацца палавых стасункаў з непаўнагадовымі, і па якіх прадугледжана ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Раней вернікі казалі пра тое, што святару пагражалі з-за яго прынцыповай пазіцыі сфальсіфікаванай справай аб злачынствах супраць сексуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.
Пра цяперашні стан святара вядома мала – лісты ад яго вернікам перасталі прапускаць. Тыя, хто блізка знаёмыя з айцом Анджэем, запэўніваюць, што ён не мог здзейсніць тых злачынстваў, якія яму інкрымінавалі, і лічаць, што справа сфабрыкавана.
Мясцовыя вернікі таксама адгукаюцца пра святара толькі пазітыўна і не вераць у абвінавачанне, гавораць, што паводзіны айца Анджэя ніколі не паказвалі на тое, што ён схільны да падобных злачынстваў.
Віцебская Курыя пакуль нічога не паведамляла адносна справы ў дачыненні шумілінскага пробашча. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Наколькі вядома, гэта першы ў гісторыі Беларусі суд па абвінавачанні каталіцкага святара ў «педафіліі» і ўдар па рэпутацыі Касцёла.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце