BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Цуды побач: у польскай Лодзі «заплакаў» абраз Марыі

У каталіцкай супольнасці разважаюць, што азначаюць «слёзы» на іконе.

У архікатэдральным саборы святога Станіслава Косткі ў польскім горадзе Лодзь на абразе Панны Марыі з'явіліся «слёзы», паведамілі ў сацсетках вернікі і апублікавалі фота і відэа [глядзіце ніжэй]. Пра незвычайную з'яву, якую называюць цудам, ужо напісала мясцовая прэса. У публікацыях адзначаецца, што здарэнне пакуль не каментуюць у архідыяцэзіі.

Паводле вернікаў, «сляза» сачылася з-пад правага вока Багародзіцы на працягу прыкладна трох тыдняў. Па апошніх звестках, вадкасць упершыню заўважылі 7 снежня, а пасля 18 снежня «сляза» ўжо не цякла, але след ад яе бачны на выяве дагэтуль.

Гаворка ідзе пра копію іконы Божай Маці Чэнстахоўскай, якая знаходзіцца ў лодзскай базыліцы. Мяркуючы па фота, вобраз адносна сучасны, верагодна, ён напісаны на звычайным палатне алейнымі фарбамі.

Адна з верніц, Сільвія, сцвярджае ў сацсетцы, што святар дакранаўся да абраза і пацвердзіў, што на ім сапраўды выступіла невядомая вадкасць, а некаторыя вернікі змакалі «слязу» хусткамі, каб узяць яе з сабой.

На сайтах архідыяцэзіі і сабора пакуль няма інфармацыі пра гэтую з'яву. Тым часам, яе ўжо пракаментавалі некаторыя святары і блогеры. Іх думкі зводзяцца да таго, што «слёзы» на іконе, тым больш напярэдадні Божага Нараджэння, могуць быць заклікам да пакаяння і папярэджаннем аб пагрозе трагічных падзей як у самой Польшчы, так і ў свеце: войнаў, катастроф, негатыўных працэсаў у грамадстве.

Нагадаем, у верасні ў Польшчы распавядалі пра іншы цуд – аплатка ператварылася ў кроў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 22 Снежань 2024 15:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць