BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прэзідэнты Ізраіля і Палестыны будуць маліцца з Папам аб міры на Пяцідзесятніцу

8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане адбудзецца малітва за мір, у якой прымуць удзел папа Францішак, Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас і Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс.

Пантыфік запрасіў палітыкаў прыняць удзел у гэтай беспрэцэндэнтнай ініцыятыве падчас свайго нядаўняга візіту ў Святую Зямлю. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам са спадаром Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў Папа на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г.

Пантыфік адзначыў, што кожны, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - сказаў у Бэтлееме Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць