BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Адмаўляюцца з пагрозай сысці са святарства». Ксёндз – пра тое, чаму неабходна служыць на Магілёўшчыне

Ёсць меркаванне, што святары тут «псуюцца», становяцца «дзікімі», гаворыць ксёндз і тлумачыць сітуацыю на ўласным прыкладзе.

Новы арыгінальны праект ад каталіцкага святара з'явіўся ў сацсетцы. Ксёндз Андрэй Кеўліч, які – з-за недахопу святароў – служыць адразу ў трох парафіях у Магілёўскай вобласці, пачаў выкладаць відэа з разважаннямі аб душпастырскай працы на ўсходзе Беларусі, дзе вельмі мала каталіцкіх вернікаў.

Ксёндз гаворыць душэўна і шчыра, адказваючы на пытанне, якое часта чуе – ці патрэбна ўвогуле душпастырская дзейнасць у глыбінцы на Магілёўшчыне, дзе на Імшу прыходзяць 15-20 чалавек.

«Ведаю, што касцёльная ўлада прапаноўвае святарам паслужыць Богу і людзям у гэтым рэгіёне. І чуе адмову, нават часам пагрозу, што гатовыя сысці са святарства» [у выпадку прызначэння ў невялікую парафію на Магілёўшчыне], – гаворыць ксёндз.

Як ён адзначыў, ёсць меркаванне, што святары тут «псуюцца», становяцца «дзікімі». І прызнаўся, што да прыезду сюды таксама так меркаваў, думаў, што тут «нічога не было, няма і не будзе».

Ксёндз лічыць, што было б карысна, каб кожны святар архідыяцэзіі «дасведчыў магілёўскай рэчаіснасці» – дзеля развіцця святарскай супольнасці і будавання сумеснай адказнасці.

Нагадаем, спачатку ксёндз стварыў акаўнт у Instagram, каб дапамагчы сабраць ахвяраванні на рамонт святыні ў Чавусах. Ён распавёў, што ў невялікіх парафіях на ўсходзе Беларусі на нядзельнай Імшы збіраюцца 15-20 вернікаў і тое не заўсёды, таму сваімі сіламі сабраць сродкі немагчыма нават на бягучыя выдаткі. Затым ідэя перарасла ў больш шырокі праект «Нататнік святара з Магілёўшчыны».

«Калі шлюбаў і хростаў – амаль па нулях, можна падумаць, што тут нічога не адбываецца і святары на Магілёўшчыне нічым не займаюцца?» – задаецца пытаннем ксёндз і дае адказ у відэа.

Дарэчы, падобная сітуацыя – не толькі на ўсходзе Магілёўскай вобласці, але і ў некаторых раёнах Гомельшчыны.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць