Сезон пілігрымак адкрывае Пінск: біскуп запрашае вернікаў з усёй Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Напярэдадні адбудзецца сустрэча моладзі: запланаваны канцэрт, вогнішча, забавы.
Адкрыта рэгістрацыя на першае ў гэтым годзе пешае паломніцтва, якое пройдзе з Пінска ў Лагішын 10 траўня. Гэта аднадзённая пілігрымка, якая традыцыйна збірае звыш 100 ўдзельнікаў, працягласць маршрута – каля 25 кіламетраў.
Напярэдадні, увечары 9 траўня, у Пінскай катэдры адбудзецца сустрэча моладзі. Запланаваны канцэрт, вогнішча, пачастункі.
Затым традыцыйная штогадовая пілігрымка накіруецца да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі, у мястэчка Лагішын, дзе захоўваецца старадаўні цудадзейны абраз Панны Марыі з Дзіцяткам Езусам.
Сёлета дапаможны біскуп дыяцэзіі Андрэй Зноска, які сам пойдзе ў паломніцтва, запрасіў далучыцца да сустрэчы моладзі і пілігрымкі вернікаў з усёй Беларусі [глядзіце відэа ніжэй]
А самая доўгая пілігрымка – з Баранавічаў у Будслаў – запланавана сёлета 26 чэрвеня – 4 ліпеня і прымеркавана да фэсту ў Будславе, які пройдзе 4-5 ліпеня.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць