Наведаць Беларусь запрасілі новага Папу Рымскага каталіцкія біскупы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пра што яны размаўлялі з Пантыфікам, распавёў Мітрапаліт.
Дэлегацыя духоўных асоб Беларусі 21 траўня прымала ўдзел у генеральнай аўдыенцыі Папы Рымскага Льва XIV ў Ватыкане. Гэта тая дэлегацыя, якая была на інтранізацыі Льва XIV. У яе складзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, сакратар Мітрапаліта, ксёндз Юрый Ясевіч, выкладчык Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме ксёндз Раман Суша.
У такім жа складзе прадстаўнікі беларускага епіскапату прыязджалі ў Ватыкан у лютым, каб сустрэцца з папярэднім Пантыфікам – Папам Францішкам. Аднак ён не змог прыняць іх з-за хваробы, таму сустрэча адбылася з Дзяржсакратаром Ватыкана.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі асабіста напісаў тэкст для парталу каталіцкага епіскапату Беларусі і распавёў, як прайшла сустрэча з Папам Рымскім 21 траўня.
Пасля агульнай аўдыенцыі дэлегацыя беларускага духавенства мела магчымасць падчас кароткай асабістай сустрэчы пазнаёміць Пантыфіка з сітуацыяй Касцёла ў Беларусі, напісаў Мітрапаліт.
Ён перадаў Папе Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь ад імя мясцовага Касцёла. Візіт Пантыфіка паспрыяў бы сустрэчы «усіх з усімі», бо Хрыстус аддаў жыццё за ўсіх людзей, перакананы арцыбіскуп.

Паводле яго, «беларускі народ будуе сваю будучыню на моцным фундаменце хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцяў і, перажываючы 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, — на супакоі, згодзе і міры».
Іерарх дадаў, што Папа ўдзяліў благаслаўленне «для ўсіх людзей добрай волі, якія жывуць у Беларусі, якія, перажываючы Год добраўпарадкавання, будуюць дабрабыт сваёй краіны, каб гэта ім удавалася з Божай дапамогай і папскім благаслаўленнем».
Нагадаем, папярэдняга Пантыфіка – Папу Францішка – таксама запрашалі наведаць Беларусь, але гэтага візіту не адбылося, бо неабходная сітуацыя так і не склалася. Таксама тлумачылася, якія складанасці існуюць з прыездам Папы Рымскага ў Беларусь і Расію.
Фота: скрыншот відэа Vatican News і са старонкі Аляксандра Яшэўскага ў Instagram
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне