Пілігрымы прыбылі ў Будслаў, пачынаецца фэст – трансляцыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Упершыню галоўны каталіцкі партал Беларусі не ладзіць прамую трансляцыю.
Пілігрымы з усёй Беларусі прыбываюць у каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе, дзе 4 ліпеня пачынаецца фэст у гонар старадаўняга цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Чакаецца, што ў пешых і роварных пілігрымках на свята прыбудуць каля 2 тысяч вернікаў, яшчэ некалькі тысяч прыедуць аўтобусамі і на ўласных аўто.
Упершыню за апошнія гады онлайн-трансляцыя асноўных мерапрыемстваў фэста адбываецца толькі на канале Нацыянальнага санктуарыя. Раней штогод трансляцыю ладзіў Catholic.by. Як мы распавядалі, галоўны каталіцкі партал Беларусі спыніў паўнавартасную працу. Неафіцыйна гэта тлумачылі праблемай з кадрамі, аднак відавочна, што існуе і праблема з фінансаваннем.
Запланаваны жывы эфір на тэлебачанні, але толькі адной падзеі – галоўнай святой Імшы ў суботу ў 11.30 на канале «Беларусь 3». У YouTube гэты канал не праводзіць жывы эфір. Трансляцыя ёсць толькі на сайце канала, але яна не стабільная.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе