BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп з Піншчыны нагадаў пра шкоду ад савецкага рэжыму і пра рэпрэсаванага святара

У супольнасці ў Лыскаве, якая цяпер збіраецца на могілках, раней быў свой вялікі касцёл, ад якога засталіся толькі руіны.

Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска 3 жніўня наведаў мястэчка Лыскава ў Пружанскім раёне. Тут у капліцы на могілках збіраецца невялікая група каталіцкіх вернікаў.

А раней у супольнасці быў свой вялікі касцёл, помнік архітэктуры, ад якога засталіся толькі руіны і пра які нагадаў біскуп у сваім пабліку:

«Зруйнаваны касцёл у Лыскаве дагэтуль стаіць "жывым" помнікам таго, якую шкоду прычыніла Касцёлу камуністычная ўлада і іх бязбожная дзяржава. Католікі Лыскава, якія цяпер збіраюцца ў капліцы на могілках, з'яўляюцца нашчадкамі даўнейшай шматлікай і слаўнай парафіі».

Біскуп адзначыў, што «савецкі атэістычны рэжым пазбавіў вернікаў іх святыні, зруйнаваўшы яе, а былы кляштар місіянераў па сённяшні дзень не вернуты Касцёлу».

Каля руінаў касцёла іерарх наведаў магілу вядомага польскага паэта Францішка Карпіньскага, аўтара шматлікіх касцёльных песень.

Таксама ў Лыскаве біскуп Андрэй адправіў Эўхарыстыю ў інтэнцыі ксяндза Міхала Варанецкага, які быў апошнім пробашчам у Лыскаве і менавіта тут у 1949 годзе быў арыштаваны і асуджаны на зняволенне на савецкай катарзе ў Джэзказгане, адкуль быў вызвалены толькі ў 1956 годзе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць