BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды

Якія асаблівасці чакаюць католікаў у 2026 годзе.

У сувязі з пачаткам новага літургічнага года публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Рыма-каталіцкай царкве ў 2026 годзе. Папяльцовая серада, пачатак Вялікага посту, будзе 18 лютага. Гэта значыць, што папулярнае ў грамадстве свецкае мужчынскае свята 23 лютага вернікі не будуць адзначаць гуляннем і застоллем. 

А вось жаночы дзень, 8 сакавіка, жадаючыя змогуць адзначыць — у 2026 годзе гэтая дата прыпадае на нядзелю, якая не з'яўляецца посным днём. 

Уваскрасенне Хрыстова католікі адсвяткуюць 5 красавіка — на тыдзень раней за праваслаўных, якія будуць адзначаць Вялікдзень 12 красавіка. 

Нараджэнне Пана, 25 снежня, прыпадае на пятніцу. Паколькі ў Беларусі 25 снежня з'яўляецца выходным днём, у выніку на Раство будзе тры выходных — з пятніцы па нядзелю. Выдатная магчымасць, каб дзяліцца каляднай радасцю, наведваючы родных і сяброў. 

Ніжэй глядзіце поўны спіс асноўных святаў у Каталіцкай царкве ў 2026 годзе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Тлустым шрыфтам вылучаныя ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у святой Імшы і ўстрыманне ад неабавязковай працы ў гэтыя дні неабходныя.

Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня

Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня

Хрост Пана - 11 студзеня

Ахвяраванне Пана - 2 лютага

Папяльцовая серада (пачатак Вялікага посту) - 18 лютага

Святога Юзафа - 19 сакавіка

Звеставанне Пана - 25 сакавіка

Пальмовая (Вербная) Нядзеля - 29 сакавіка

Вялікдзень - 5 красавіка

Унебаўшэсце Пана - 14 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 24 траўня

Найсвяцейшай Тройцы - 31 траўня

Цела і Крыві Хрыста - 4 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня

Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай - 2 ліпеня (прыпадае на чацвер - урачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня)

Перамянення Пана - 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня

Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня

Дзень усіх святых - 1 лістапада

Успамін усіх памерлых вернікаў - 2 лістапада

Хрыста Валадара Сусвету - 22 лістапада

Пачатак Адвэнту - 29 лістапада

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня

Божае Нараджэнне - 25 снежня

Святой Сям'і - 27 снежня

Last modified onПанядзелак, 08 Снежань 2025 16:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць