BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі

Пасля перарэгістрацыі скарацілася колькасць не толькі парафіяльных, але і іншых супольнасцяў.

Упершыню названа колькасць рыма-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі, якія прайшлі перарэгістрацыю ў 2025 годзе. Афіцыйна свежую статыстыку яшчэ не публікавалі ні Касцёл, ні дзяржорганы, але лічбы прагучалі ў выступе дзяржслужачага.

Намеснік Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя паведаміў 10 снежня на прэс-канферэнцыі, што на гэты момант Рыма-каталіцкая царква ў Беларусі налічвае «больш за 440 рэлігійных супольнасцяў».

У 2024 годзе, да пачатку перарэгістрацыі, зарэгістраваных парафій было роўна 500, указана на сайце Ўпаўнаважанага, і гэтыя дадзеныя пакуль не абноўленыя. Гэта значыць, што новую рэгістрацыю не прайшлі і былі ліквідаваныя амаль 60 парафій. Верагодна, усе яны самі падалі заявы аб ліквідацыі.

Акрамя таго, зменшыліся іншыя лічбы ў Рыма-каталіцкай царкве ў Беларусі. Цяпер у яе склад, як паведаміў Герасіменя, уваходзяць 7 манаскіх супольнасцяў і 9 місій. У 2024 годзе зарэгістраваных місій было 11, а манастыроў (верагодна, манаскіх супольнасцяў) — 9.

Якія менавіта місіі і манаскія супольнасці ліквідаваныя, удакладненняў пакуль няма. Невядома таксама колькасць ліквідаваных парафій з разбіўкай па абласцях і дыяцэзіях. Раней мы паведамлялі аб вядомых выпадках ліквідацыі супольнасцяў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.

Канчатковыя дадзеныя па колькасці рэлігійных арганізацый, якія прайшлі новую дзяржрэгістрацыю, павінны быць прадстаўлены пасля 1 студзеня 2026 года.

Мы тлумачылі, чаму колькасць парафій павінна скараціцца — некаторыя з іх існавалі толькі на паперы.

З іншага боку, у рэальна функцыянуючых невялікіх парафій таксама ўзніклі складанасці пры перарэгістрацыі — гэта тлумачыў пробашч у Бабруйску.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць