Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адметным стала свята ў касцёле ў Сапоцкіне, дзе нядаўна згарэў дах.
Раство Хрыстова адзначаюць католікі 25 снежня. У цемры ночы Бог уваходзіць у гісторыю чалавецтва, каб асвятліць яе святлом веры, любові і надзеі, падкрэсліў Папа Рымскі Леў XIV падчас Імшы «Пастэркі» ў Ватыкане.
У касцёлах Беларусі адбыліся святыя Імшы 25 снежня і ў святую ноч. Вернікі спявалі калядкі, святары дзяліліся з парафіянамі аплаткамі.
Адметным стала свята ў касцёле ў Сапоцкіне, дзе нядаўна згарэў дах. Тут парафіяне здолелі прывесці святыню ў парадак і арганізаваць Імшу, нягледзячы на рамонтныя працы. Пробашч Антоній Абухоўскі пажадаў, каб нованароджаны Езус Хрыстус не толькі ляжаў у яслях, але і знаходзіўся ў нашых сэрцах, каб мы маглі штодня жыць Яго любоўю: «Няхай мір і гармонія пануюць у сем’ях, а таксама ў грамадстве і ва ўсім свеце. Няхай Бог будзе з намі, няхай Ён прывядзе нас на нябёсы».
Іншыя фота і відэа ўзятыя са старонак парафій у Нарачы, Фаніпалі, Бабруйску, Лідзе, Слоніме, мінскай парафіі ў Сухарава.
Media
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску