BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян

Толькі ва Украіне да ініцыятывы далучыліся праваслаўныя – але не УПЦ Маскоўскага патрыярхату, а ПЦУ.

Сёлета ўпершыню ні ў адной каталіцкай парафіі Беларусі святары Праваслаўнай царквы не ўдзельнічалі ў экуменічным набажэнстве з нагоды Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Такой жа была сітуацыя ў Расіі, дзе малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій прайшлі ў Маскве і іншых гарадах без праваслаўнага духавенства.

Толькі ва Украіне да ініцыятывы далучыліся праваслаўныя – але не УПЦ Маскоўскага патрыярхату, а ПЦУ, архіепіскап якой удзельнічаў у набажэнстве ў касцёле святога Мікалая ў Кіеве [на фота].

Экуменічнае спатканне ў Заслаўі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, увогуле не адбылося, як даведаліся вернікі. Яно было анансаванае на 25 студзеня. У гэты дзень іерарх цэлебраваў у касцёле святую Імшу, пасля якой была запланаваная малітва аб адзінстве хрысціян, на якую запрашалі прадстаўнікоў іншых канфесій.

Летась менавіта ў Заслаўі, а не ў Мінску ладзілі экуменічнае набажэнства, у якім удзельнічаў святар мясцовага праваслаўнага прыходу і арцыбіскуп Кандрусевіч. Тады паведамлялася, што з 2025 году арганізатары вырашылі праводзіць экуменічнае набажэнства не ў сталіцы, а ў розных парафіях архідыяцэзіі, каб уключыць іх у гэту ініцыятыву.

Аднак у 2026 годзе малітву аб адзінстве хрысціян зноў правялі ў мінскай архікатэдры – пры ўдзеле свецкага верніка БПЦ, а не святара. Планавалася экуменічная сустрэча і ў Заслаўі, як і летась, з запрашэннем праваслаўнага святара. Але набажэнства было адменена – вернікі могуць здагадвацца аб прычыне.

Тое, што ва ўсіх трох краінах прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату не ўдзельнічалі разам з католікамі ў малітве аб адзінстве хрысціян, можа сведчыць аб тым, што гэта было цэнтралізаваным рашэннем, прынятым у Маскве.

Адзначым, што экуменічнае мерапрыемства было таксама ў Гродне, дзе праваслаўны святар прысутнічаў, але не ўдзельнічаў у набажэнстве, а толькі зачытаў прывітанне ад архіепіскапа мясцовай праваслаўнай епархіі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 26 Студзень 2026 14:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць