BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Рыме пройдзе міжканфесійны футбольны матч за мір

На полі могуць з’явіцца зоркі сусветнага футболу: Раберта Баджо, Зінедзін Зідан, Ліянэль Месі і Франчэска Тоці.

У Рыме 1 верасня 2014 г. адбудзецца “міжканфесійны футбольны матч за мір”. Яго натхняльнікам з’яўляецца папа Францішак. Месцам правядзення павінен стаць рымскі Алімпійскі стадыён, напісаў аргентынскі футбаліст Хаўер Дзанэці, віцэ-прэзідэнт футбольнага клуба “Інтэр”, у ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”.

Ён не выключае, што Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне. Як паведаміла французскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “IMEDIA”, дапамогу ў арганізацыі міжрэлігійнага футбольнага матчу Дзанэці аказала Папскай акадэміі навук, рэктарам якой з’яўляецца таксама аргентынец, біскуп Марсэла Санчэс Саронда.

На полі могуць з’явіцца зоркі сусветнага футболу: Раберта Баджо, Зінедзін Зідан, Ліянэль Месі і Франчэска Тоці. Трэнерам павінен стаць партугалец Жазэ Маўрынью. Футбалісты надзенуць майкі з выявай вясёлкі. Менавіта яна лічыцца сімвалам міра, падставай для чаго з’яўляецца біблійная гісторыя пра выратаванне Ноя пасля сусветнага патопу.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць