BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа спачувае ў сувязі з крушэннем малайзійскага пасажырскага самалёта

Святы Айцец Францішак са смуткам успрыняў навіну аб крушэнні самалёта “Malaysian Airlines” на усходзе Украіны, рэгіёне, дзе адбываецца супрацьстаянне.

У спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду гаворыцца, што Пантыфік узносіць малітвы за шматлікіх ахвяр інцыдэнту і іх родных. У сувязі з трагедыяй, Францішак чарговы раз звяртаецца з “сардэчным заклікам” да ўсіх бакоў канфлікту шукаць міру і рашэння праблем шляхам дыялогу, каб пазбегнуць далейшых страт нявінных чалавечых жыццяў.

17 ліпеня 2014 г. над тэрыторыяй Данецкай вобласці Украіны пацярпеў крушэнне малайзійскі пасажырскі самалёт “Боінг 777”, на борце якога знаходзіліся 298 чалавек. Усе яны загінулі.

Ватиканское радио

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць