BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік даслаў е-мэйл да пробашча адзінай парафіі ў Газе

“Дарагі брат! Я атрымаў паведамленне праз кс. Марыё Карнёлі. Я выказваю сваю блізкасць табе, сёстрам і ўсёй каталіцкай супольнасці. Я суправаджаю вас сваёй малітвай і блізкасцю. Няхай Езус благаславіць вас і Маці Божая вас абараняе. З братэрскім прывітаннем! Францішак”. Гэта дакладны змест электроннага ліста, які Пантыфік даслаў пробашчу адзінай каталіцкай парафіі ў сектары Газа, айцу Хорхе Эрнандэсу.

Паведамленне прыйшло да яго 17 ліпеня 2014 г., як раз перад канцом так званага перамір’я паміж ваюючымі бакамі і пачаткам наземнай аперацыі ізраільскіх войскаў у гэтым раёне.

Святы Айцец падкрэсліў такім чынам сваю салідарнасць з супольнасцю з 200 католікаў у Газе, якая апынулася ў цэнтры інтэнсіўных ваенных дзеянняў, якія адбываюцца там ужо на працягу некалькіх дзён. У сераду, 16 ліпеня ізраільскія ракеты знішчылі дом, які стаяў насупраць касцёла. Пасля пачатку ваеннай аперацыі Ізраіля туды перайшла супольнасць Сясцёр місіянерак міласэрнасці, 28 дзяцей-інвалідаў і дзевяць пажылых жанчын. Перад абстрэлам, аднак, яны ўсе паспелі эвакуіравацца. Менавіта на гэта здарэнне спаслаўся ў сваім е-мэйле Пантыфік.

“У другой палове дня, пасля 17.00, тры ракеты знішчылі будынак, які знаходзіўся вельмі блізка да парафіі. Раней нам патэлефанавалі з Ізраіля і заклікалі пакінуць наш дом. Усе былі перамешчаны на тэрыторыю парафіі, таму што там было больш бяспечна”, - сказала сястра Лаўдзіс, адна з місіянерак Маці Тэрэзы з Калькуты. Як паведамілі ў Лацінскім Патрыярхаце Іерусаліма, у касцёле ў Газе трывае вечная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі ўзаемнага паяднання, справядлівасці і міру.

Ватиканское радио

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць