BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан: умяшанне ў сітуацыю ў Іраку - неабходна

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, арцыбіскуп Сільвана Тамазі лічыць неабходным вайсковае ўмяшанне ў сітуацыю ў Іраку, дзеля абароны мірнага насельніцтва.

Акрамя таго, на яго думку, неабходна тэрмінова зняць маскі з тых краін, якія пастаўляюць зброю ісламістам і моўчкі іх падтрымліваюць, ад чаго пакутуюць як хрысціяне, так і мусульмане. Ватыканскі дыпламат лічыць, што ўмяшанне ў сітуацыю павінна адбыцца зараз, пакуль не стала канчаткова позна. Ён указаў таксама на неабходнасць тэрміновага забеспячэння бежанцаў гуманітарнай дапамогай.

“Мы знаходзімся перад абліччам па-сапраўднаму складанай сітуацыі: з аднаго боку маем ісламскіх фундаменталістаў, што ў імя Халіфата, які жадаюць пабудаваць, знішчаюць і забіваюць без міласэрнасці, а з іншага – абыякавасць з боку заходняга свету. Калі гаворка ідзе пра хрысціян, прысутнічае фальшывая сарамлівасць, каб казаць пра іх і бараніць іх правы. Такім чынам настаў момант дзе голас розуму павінен праявіцца з яснасцю”, - сказаў дыпламат.

Арцыбіскуп Тамазі распавёў Ватыканскаму радыё, што міжнародная супольнасць пачала рабіць крокі ў гэтым накірунку: Генеральны сакратар ААН заявіў пра непрымальнасць злачынстваў супраць хрысціян, “называючы, нарэшце, хрысціян па імені”; Рада Бяспекі абмяркоўвала пытанне меншасцяў на Блізкім Усходзе, у першую чаргу хрысціян і іншых груп, якія знаходзяцца пад пагрозай. Паводле іерарха, такія факты сведчаць пра змену адносін да вызнаўцаў Хрыста і шырокага ўсведамлення таго, што іх правы парушаюцца.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць