BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У ЗША сатаністы дамагліся зносу стэлы з Дзесяццю запаведзямі

Федэральны суд ЗША 8 жніўня пастанавіў гарадскім уладам мястэчка Блумфілд (штат Нью-Мексіка) да 10 верасня прыбраць стэлу з Дзесяццю запаведзямі, якая была ўсталяваная ў ліпені 2011 года на газоне перад мясцовай ратушай.

Паводле пастановы суддзі, гэтая стэла парушае першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе свабоду сумлення і сцвярджае, што ўлады не будуць падтрымліваць якуюсьці рэлігію, паведамляе FarmingtonDailyTimes.

Мэр Блумфілду Скот Экстайн здзіўлены такім рашэнне  Федэральнага суду. Паводле яго словаў, Дзесяць запаведзяў з’ўляюцца «гістарычным дакументам, як Дэкларацыя Незалежнасці ці Біль пра Правы». «Мы ад пачатку збіраліся выкарыстоўваць газон пад гістарычныя мэты, і менавіта за гэта прагаласаваў магістрат», — кажа ён.

Яго словы пацвярджаюць іншыя манументы, якія усталяваныя перад гарадской ратушай і змяшчаюць тэксты Дэкларацыі Незалежнасці ЗША, «Гетысбергскай прамовы» Абрама Лінкальна і Біля пра Правы.

Здзіўлены пастановай суду і гарадскі пракурор Раян Лэйн, які паабяцаў знайсці падставы для абскарджвання судовага рашэння. На гэта ва ўладаў Блумфілду ёсць 30 дзён.

Пазоў супраць Блумфілду падалі ў 2012 годзе двое мясцовых жыхароў – Джэйн Фэлікс і Бафард Кун, якія заявілі, што манумент парушае іх рэлігійную свабоду, аддаючы перавагу пэўнай канфесіі.

Пазоўнікі Фэлікс і Кун з’яўляюцца вернікамі неапаганскай, вядзьмарскай рэлігіі Вікка, якая пакланяецца мужчынскаму і жаночаму першабоствам. Сімвалам рэлігіі ёсць пентаграма, а мужчынскае боства мае выгляд двурогага казла. Прынамсі восем разоў на год паслядоўнікі Вікка праводзяць сумесныя шабашы. Назва рэлігіі паходзіць ад стараанглійскага слова wicca (вядзьмак).

krynitsa.info

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць