Папа Францішак праляцеў над Беларуссю і запэўніў у малітвах за ўвесь народ
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа таксама прывітаў лідэраў іншых 10 краін, праз паветраную прастору якіх пралягае яго маршрут.
18 жніўня 2014 г. папа Францішак, вяртаючыся з апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, у другі раз праляцеў над тэрыторыяй Беларусі. Самалёт з Пантыфікам на борце ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі каля 15.00 па мясцовым часе.
Па традыцыі, уласцівай міжнародным пералётам, Святы Айцец скіраваў прывітальную тэлеграму на імя кіраўніка дзяржавы.
“З нагоды пералёту над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, падчас майго вяртання з Карэі, я абнаўляю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і вашым суграмадзянам, а таксама запэўніваю у маіх малітвах за народ”, - гаворыцца ў пасланні папы Францішка Аляксандру Лукашэнку.
Падобную прывітальную тэлеграму Пантыфік скіроўваў пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня 2014 г., па дарозе ў Паўдёнвую Карэю.
Папа таксама прывітаў лідэраў іншых 10 краін, праз паветраную прастору якіх пралягае яго маршрут: Карэі, Кітая, Манголіі, Расіі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі