BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік заступіўся за сем’і рабочых, рызыкуючых згубіць працу

Святы Айцец заступіўся за шматлікія сем’і рабочых сталеліцейнай кампаніі “Thyssenkrupp” з італьянскага Тэрні, якім пагражае беспрацоўе ў сувязі з запланаваным скарачэннем працоўных месцаў.

“Яшчэ раз заклікаю, каб дамінавала не логіка прыбытку, але салідарнасці і справядлівасці”, - сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 верасня 2014 г. Паводле Папы, “у цэнтры любога пытання, у тым ліку звязанага з працай, павінна заўсёды знаходзіцца асоба і яе годнасць”. “З працай не жартуюць! А хто па прычыне імкнення за грашыма, паляпшэння справаў, жадання зарабіць больш, пазбаўляе працы – павінен ведаць, што пазбаўляе людзей годнасці”, - сказаў Святы Айцец.

З дэлегацыяй рабочых сталеліцейных прадпрыемстваў італьянскага горада Тэрні папа Францішак сустракаўся ў сакавіку 2014 г. Тады, Святы Айцец сказаў, што “праца – гэта добро ўсіх і павінна быць даступна ўсім”, а беспрацоўе – наступства эканамічнай сістэмы, якая паставіла ў цэнтр ідала, імя якому грошы. На думку Пантыфіка змагацца з беспрацоўем трэба салідарнасцю, часам нават коштам самаабмежаванняў і вядзення больш сціплага ладу жыцця.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць