Святы Айцец моліцца аб плёнах перамір’я ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу вернікаў на сітуацыю ва ўсходняй частцы Украіны. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 7 верасня 2014 г. ён адзначыў, што нягледзячы на несуцяшаючыя навіны з рэгіёна, былі зроблены важныя крокі ў накірунку перамір’я і пажадаў, каб дыялог працягваўся і прынёс доўгачаканыя плёны.
“На працягу апошніх дзён – хоць сёння я чуў не вельмі суцяшальныя навіны – былі зроблены значныя крокі ў пошуку перамір’я у рэгіёнах ахопленых канфліктам на ўсходзе Украіны. Жадаю, каб яны маглі прынесці палёгку насельніцтву і паспрыяць намаганням на карысць трывалага міру. Малюся, каб у логіцы сустрэчы, пачаты дыялог працягваўся і прынёс чаканыя плёны. Марыя, Уладарка супакою, маліся за нас!”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец таксама далучыўся да закліку аб міры ў паўднёва-афрыканскім Лесота, які скіравалі мясцовыя біскупы. “Асуджаю любыя акты насілля і прашу Пана, каб у Каралеўстве Лесота стабілізаваўся мір, у справядлівасці і братэрстве”, - сказаў папа Францішак.
Related items
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»