Пінск запрашае на ўрачыстасці ў гонар 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтэка
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
У гэты ж дзень - 25 кастрычніка - у горад над Пінай прыбудуць шматлікія паломнікі з усіх парафій Беларусі.
25 кастрычніка ў Катэдральнай базыліцы ў Пінску адбудуцца ўрачыстасці, завяршаючыя Год Кардынала Казіміра Свёнтэка. У гэты дзень сталіца Пінскай дыяцэзіі прывітае таксама дэлегатаў супольнасцей “Жывога Ружанца” з усяго рэгіёна з нагоды Кангрэсу Святога Ружанца, які ў гэтым месяцы праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях краіны. У гэты ж дзень - 25 кастрычніка - у горад над Пінай прыбудуць шматлікія паломнікі з усіх парафій Беларусі ў межах VIII Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў.
Праграма святкавання:
Пінск, 25 кастрычніка 2014
10.45 – Прывітанне пілігрымаў і дэлегацый (Катэдральная базыліка)
11.00 – Ружанцовае набажэнства пад кіраўніцтвам супольнасцей “Жывога Ружанца” Пінскай дыяцэзіі
11.45 – святая Імша
13.30 – малітва ў крыпце каля гробу Кардынала
13.40 – адкрыццё фотавыставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці Кардынала Казіміра Свёнтэка
14.00 – спатканне ў комплексе былога кляштара францішканаў
15.00 – канферэнцыя для ўдзельнікаў Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў
Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу