BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На старадаўніх могілках у Гомелі юдэі і хрысціяне правядуць «суботнік»

Вернікі заклікаюць усіх людзей добрай волі далучыцца да акцыі і так ачысціць «люстэрка сваёй культуры».

Гомельская юдэйская рэлігійная супольнасць «Бэйт Яакаў», Гомельская рыма-каталіцкая парафія Нараджэння Божай Маці і Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы правядуць добраўпарадкаванне закінутых Прудкоўскіх могілак у Гомелі. Гэта будзе ўжо другая падобная акцыя. (гл. ФОТА папярэдняй акцыі >>>)

На месцах пахаванняў у раёне «Прудок», у Навабеліцкім і іншых раёнах Гомеля ёсць магілы пахаваных каталікоў, праваслаўных і юдэяў. Многія старадаўнія магілы закінутыя, могілкі маюць патрэбу ў добраўпарадкаванні. Дзесяткі іудзейскіх і хрысціянскіх магіл разбураны вандаламі і часам.

- Могілкі - гэта люстэрка сучаснай культуры. Калі магілы людзей, якія некалі шмат зрабілі для культуры краіны, цяпер закінутыя, гэта не нармальна, - каментуе пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці Славамір Ласкоўскі.

Цікава, што акцыя пройдзе 7 лістапада - у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі 1917 года, што з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём у Беларусі. Аднак «суботнік» зусім не прымеркаваны да гэтай даты - яе абралі таму, што ў суботу веравызнанне ня дазваляем працаваць юдэям, а ў нядзелю - хрысціянам. Пятніца ж - выхадны дзень - як раз усіх задаволіў.

Пачатак акцыі аб 11-й. Вернікі заклікаюць усіх людзей добрай волі далучыцца да добраўпарадкавання могілак і так дапамагчы не толькі свайму народу, гораду, але і сабе асабіста. Нагадаем, што зараз ідзе тыдзень малітваў за памерлых, падчас якога можна атрымаць індульгенцыю для сябе або любога нябожчыка пры ўмове наведвання могілак >>>

Last modified onПятніца, 07 Лістапад 2014 19:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць