BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі створаць цэнтры перадабортнага кансультавання

Па дадзеных апытання, большасць гомельцаў станоўча ацэньваюць правядзенне акцый супраць абортаў.

Працягваецца дзейнасць рабочай групы па прафілактыцы абортаў у Гомельскай вобласці, у якую ўваходзяць галоўны гінеколаг вобласці Аксана Цяслова, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», рыма-каталіцкай парафіі і епархіі праваслаўнай царквы.

На чарговым пасяджэнні групы, якое адбылося 4 лістапада, абмяркоўваліся вынікі акцыі «Тыдзень без абортаў» і планы па далейшай прафілактыцы абортаў у рэгіёне.

Ва Ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама распрацоўваецца праект загаду, згодна з якім у Гомелі будуць створаны цэнтры перадабортнага псіхалагічнага кансультавання - яны будуць размешчаны на базе медустаноў. Плануецца, што ў перспектыве ў горадзе будуць адкрыты 4-5 такіх цэнтраў, у якія гінеколагі будуць накіроўваць жанчын, якія жадаюць перапыніць цяжарнасць. Кансультаваць у цэнтрах па чарзе будуць лекары, псіхолагі, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, а таксама валанцёры.

Акрамя таго, абмяркоўвалася далейшае правядзенне акцый «Тыдзень без абортаў». Згодна з праектам загаду, такія акцыі плануецца ладзіць у Гомельскай вобласці да тэматычных дзяржаўных і рэлігійных святаў. У прыватнасці, бліжэйшы «Тыдзень без абортаў» маюць намер правесці ў райцэнтрах да Раства, якое каталікі і пратэстанты адзначаюць 25 снежня, а праваслаўныя - 7 студзеня.

Былі агучаны і вынікі апытання, якое ладзілася ў час мінулага «Тыдня без абортаў» у Гомелі. 96% апытаных гомельцаў лічаць, што падобныя акцыі неабходныя. Большасць выказалася за тое, каб яны праходзілі тры і больш разоў на год. 90% мяркуюць, што такія акцыі палепшаць дэмаграфічную сітуацыю ў рэгіёне.

Таксама падчас апытання прапаноўвалася назваць праблемы, што ўплываюць на колькасць абортаў у рэгіёне. Сярод названых рэспандэнтамі праблем - сацыяльная забяспечанасць маці і працаўладкаванне моладзі.

Last modified onСерада, 12 Лістапад 2014 16:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць