BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі святкуюць Раство: калі Хрыстос нараджаецца ў тваім сэрцы, ты становішся асаблівым чалавекам + ФОТА начной імшы

Хрысціянін не падае разам з грашыма - дэвальвацыя вучыць спадзявацца не на грошы, а на Хрыста, адзначыў святар.

Апоўначы 25 снежня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачалася першая ўрачыстая Калядная імша, якую ўзначаліў пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.

- Што значыць быць вернікам? Для гэтага не дастаткова быць проста ахрышчаным. Вернік - той, хто рэальна ў сваім жыцці бачыць дзеянні Бога, прымае святло, якім Гасподзь гатовы асвятліць цемру нашай гісторыі. Без Яго - поўная блытаніна, стан вайны ў сэрцы, - тлумачыць святар. - Цяпер усе перажываюць: рубель знізіўся, жыццё на 30% сышло ўніз, што будзе? Можа, яшчэ на 30% ўпадзе. І добра! Гэта супер-практыкаванне! Нарэшце мы будзем спадзявацца ў нашым жыцці не на грошы, а Ісуса Хрыста! Колькі разоў мы ўжо перажывалі такія падзенни? І ўсе жывыя! Шмат дзяцей, шмат у каго з'явіліся дамы і машыны. Мы бачым, што Бог вядзе гісторыю - Ён дае і Ён забірае, Ён - гаспадар усяго. Таму не падайце духам, не будзьце, як язычнікі. Хрысціянін не падае разам з грашыма. Таму што яго жыццё ўжо асвечана уваскрослым Езусам Хрыстом, ён паставіў сваё жыццё на камені - на Госпадзе, на праўдзе.

Айцец Славамір падкрэсліў, што калі Гасподзь ўваходзіць у гісторыю чалавека, ён становіцца зусім іншым:

- Святы Дух мяняе тваё сэрца, і ты адкідаеш свае ранейшыя нявернасць, пажаду, страшныя здрады, падман, гнеў, незадаволенасць. Ты, быццам бы, такі ж як і ўсе, але зусім іншы, асаблівы. Хрысціяне - усе асаблівыя. Асаблівы лекар, асаблівы дырэктар, асаблівы рабочы. Таму што ў тваім жыцці ёсць любоў, і ты з любоўю ставішся да іншых, дзейнічаеш не па нейкай ўказцы зверху, а паводле Евангелля. І ўжо не лічыш сябе мудрэйшым за Бога.

Пасля начной імшы прайшоў традыцыйны канцэрт і гульні з дзецьмі, а завяршылася святкаванне ў касцёле феерверкам. Калядная праграма працягнецца ў наступныя дні >>>

Media

Last modified onЧацвер, 25 Снежань 2014 03:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць