Беларускую «Батлейку» паказала ў гомельскім касцёле абшчына праваслаўнага брацтва - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пасля спектакля ўсе разам праспявалі калядкі па-беларуску, а гасцей па-традыцыі каталікі пачаставалі прысмакамі.
Вернікі з гомельскай Сафійскай абшчыны Прэабражэнскага праваслаўнага брацтва разам са сваімі дзецьмі наведалі ў нядзелю рыма-каталіцкую царкву ў Гомелі, дзе пасля святой Імшы паказалі прадстаўленне ў жанры беларускага народнага тэатра - «Батлейкі». Спектакль і калядныя песні, якія праспявалі праваслаўныя браты, былі на беларускай мове.
У адказ і падзяку каталікі таксама праспявалі гасцям калядкі і па-традыцыі пачаставалі прысмакамі. А таксама паабяцалі ў наступным годзе прыйсці са спектаклем да праваслаўных.
Media
Last modified onАўторак, 10 Сакавік 2015 11:16
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску