Пілігрымку да Турынскай плашчаніцы арганізуюць у Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Выезд у Італію плануецца на 30 красавіка, мяркуецца, што 10-дзённая паездка на аўтобусе абыдзецца ў 250 еўра.
Гомельская рыма-каталіцкая парафія Нараджэння Божай Маці плануе правесці паломніцтва ў Турын, дзе ў саборы Святога Яна Хрысціцеля захоўваецца хрысціянская рэліквія - Турынская плашчаніца. Гэта палатно, у якое, паводле падання, было загорнута цела Езуса Хрыста пасля Яго хросных пакут і смерці. На тканіне засталіся адбіткі аблічча і цела Хрыста, з-за чаго Турынская плашчаніца цэніцца як адна з найважнейшых рэліквій хрысціянства.
Гомельскія пілігрымы плануюць выехаць у Італію 30 красавіка. Мяркуецца, што 10-дзённая паездка на аўтобусе абыдзецца ў 250 еўра. Ідзе запіс на паломніцтва, колькасць месцаў абмежавана, дакументы і першы ўнёсак неабходна падаць у бліжэйшы час.
Нагадаем, частка вернікаў перакананая, што на плашчаніцы - сапраўдныя адбіткі аблічча і цела Хрыста, іншыя лічаць яе падробкай часоў Сярэднявечча. Паколькі прамых доказаў сапраўднасці плашчаніцы няма, Каталіцкая царква афіцыйна не прызнае яе сапраўднай, аднак лічыць важным напамінам пра Пакутах Хрыстовых.
Related items
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі