BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Сужэнскія сустрэчы» правядуць карнавал да Дня святога Валянціна

Свята пройдзе ў Баранавічах, у праграме мерапрыемства будуць гульні, конкурсы, танцы і трапеза кахання.

Усіх, хто калі-небудзь удзельнічаў у рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», запрашаюць на карнавал, прымеркаваны да Дня святога Валянціна, які адбудзецца 15 лютага ў 13.00 у Доме Святой Тройцы па вул. Шаўчэнка, 6 у Баранавічах. У праграме мерапрыемства - гульні, конкурсы, танцы і трапеза кахання. Арганізатары папярэджваюць: уваход толькі ў карнавальных строях і з добрым настроем. Пра свой удзел просяць паведаміць па тэлефонах: +375 29 5299350 (МТС) - Саша; +375 29 6442605 (Vel) - Света.

А бліжэйшыя рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» у Баранавічах пройдуць 27-29 сакавіка. Арганізатары забяспечваюць начлег і абед. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

«Сужэнскія Сустрэчы» - гэта рэкалекцыйны рух, мэта якога - паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адзін аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Гэта адбываецца шляхам прапановы шлюбным парам такой формы дыялогу, якая з аднаго боку дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адзін аднаго, а з другога - у выпадку непаразуменняў - дапаможа выходзіць з канфліктных сітуацый. Каб сустрэцца адзін з адным і з Богам, трэба больш слухаць, чым казаць, больш дзяліцца, чым спрачацца, больш разумець, чым ацэньваць, а ў першую чаргу - прабачаць.

Асноўная форма працы Сужэнскіх Сустрэч - гэта трохдзённыя рэкалекцыі. Сужэнскія пары - аніматары і святары - рыхтуюць удзельнікаў да самастойнай працы, гэта значыць навучанню і правядзенню дыялогу. Гэту працу сужэнцы праводзяць выключна ўдваіх. Ніякія справы, якія злучаюць ці падзяляюць сужэнцаў, не распавядаюцца групе. Сямейная пара можа за час правядзення рэкалекцый аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адкрыць сваё адзінства. Сужэнцы пасля уікэнда звычайна ў стане вырашаць свае праблемы.

Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі. На Сужэнскія Сустрэчы прыходзяць людзі ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў і рознай ступенню набожнасці, з розным узроўнем пачуццяў, якія злучаюць ці падзяляюць сужэнцаў. На ўікэнд могуць прыехаць як і так званыя "добрыя сужэнцы", так і тыя, якія маюць сур'ёзныя канфлікты, часта на этапе думак пра развод. Ва ўікэндзе прымалі таксама ўдзел шматлікія сужэнскія пары, якія жадалі вярнуцца адзін да аднаго пасля развода.

- Мы запрашаем кожную пару, якая імкнецца, каб іх сумеснае жыццё пастаянна развівалася. Мы не ставім удзельнікам фармальных абмежаванняў – на рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, напрыклад каталіцка-праваслаўныя, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе, - гавораць арганізатары. - «Сужэнскія Сустрэчы» ўмацоўваюць сям’ю знутры, а дзякуючы гэтаму ўмацоўваецца Касцёл. Ад адносін мужа і жонкі ў вялікай ступені залежаць адносіны бацькоў з дзецьмі, са сваякамі, з іншымі людзьмі. Калі у хаце валадарыць каханне, а сям'я выпраменьвае яе вонкі, то яе дух перадасца іншым.

Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі:

Андрэй і Іна Любецкія +375 29 1675867, +375 29 6253548

Іван і Алена Лубінскія +375 29 5562635, +375 29 1408456, +375 29 7821466

e-mail: sustre4y@tut.by

Last modified onЧацвер, 12 Люты 2015 09:35
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць