Сваё зямное паломніцтва завяршыў першы стараста гомельскай парафii Аляксандр Гулевіч
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
Ён аддаў усё сваё сэрца на служэнне Богу і Касцёлу, для многіх вернікаў быў і ёсць яскравым прыкладам, як трэба служыць Богу і блізкім.
Пасля працяглай хваробы 8 сакавіка завяршыў сваё зямное паломніцтва і вярнуўся ў Дом Айца першы стараста гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці Аляксандр Адамавіч Гулевіч. Ён нарадзіўся ў сям'і веруючых каталікоў у пасёлку Гацкае Чачэрскага раёну. Усе яго продкі, у тым ліку бацька і маці, - выхадцы з Руднi Нісімкавіцкай. У перыяд Савецкага Саюза яны былі выхаваны ў веры і вернасці Хрысту. Нягледзячы на рэпрэсіі і пераследы, яны хрысцілі дзяцей, бралі шлюб у касцёле, вызнавалі веру.
- Ад першых дзён майго служэння ў Гомелі, Аляксандр Адамавіч быў маім вельмі блізкім і аддадзеным памочнікам, братам у Езусе Хрысце. Аддаў усё сваё сэрца на служэнне Богу і Каталіцкай Царкве. Думаю, што для многіх вернікаў ён быў і ёсць яскравым прыкладам, як трэба служыць Богу і блізкім. Я ўпэўнены, што маем яшчэ на аднаго заступніка больш на нябёсах, - кажа пробашч парафii айцец Славамір.
9 сакавіка ў касцёле здзейснілі Набажэнства па нябожчыку Аляксандру і пахавалі яго цела на могілках пасёлка Гадскае. Пробашч усіх просіць аб малітве аб Божай літасці для раба Божага Аляксандра.
Related items
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу