У Дзень без абортаў гомельцам распавялі пра наступствы перапынення цяжарнасці - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Колькасць абортаў знізілася на 13%, але яны па-ранейшаму займаюць лідзіруючую пазіцыю ў структуры страт цяжарнасці.
27 сакавіка ў Гомелі праводзіцца «Дзень без абортаў» у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011-2015 гады. У рамках акцыі ва ўсіх медустановах не робяць аперацыі па перапыненні цяжарнасці, а для медперсаналу праводзяць семінар з удзелам святароў.
У гэты час на плошчы Паўстання грамадскае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў» правяло інфармацыйную акцыю, раздаўшы мінакам друкаваныя матэрыялы на тэму абортаў. Акцыя праходзіла з удзелам Місіс Беларусь Юліі Перагудавай, але была дазволена усяго на працягу гадзіны - з 9 да 10 раніцы.
Па словах галоўнага гінеколага Гомельскай вобласці Аксаны Цясловай, у 2014 годзе колькасць абортаў, якія робяцца па жаданні жанчыны, знізілася на 13%. Аднак яны па-ранейшаму займаюць лідзіруючую пазіцыю (83%) у структуры страт цяжарнасці.
Галоўны гінеколаг падкрэсліла, што падчас правядзення Тыдня без абортаў у мінулым годзе каля 25% гамяльчанак, якія звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя для перапынення цяжарнасці, пасля кансультацыі са спецыялістамі ад гэтага адмовіліся. У той жа час у студзені-лютым 2015 году колькасць родаў склала больш за 2,8 тысяч, і гэта на 4,7% ніжэй у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.
Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць ў краінах Захаду заканчваецца абортам, у Беларусі і ў Гомельскай вобласці - таксама кожная пятая-шостая (+ спампаваць даклады канферэнцыі на тэму абортаў).
Паводле вучэння Царквы, аборт нават на раннім тэрміне цяжарнасці з'яўляецца забойствам, таму што душа чалавека нараджаецца ўжо ў момант зачацця.
Related items
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла