BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Паломнікі пабывалі ля Турынскай плашчаніцы, праехаўшы паў-Еўропы на аўтобусе - ФОТА

Таксама католікі пабывалі ў польскім Кельцы і Кракаве, аўстрыйскім Санкт-Пёльтэне, італьянскім Турыне, іншых гарадах.

Больш за паўмільёны вернікаў з усяго свету ўжо замовілі візіт да Турынскай плашчаніцы. Праз пяць гадоў пасля апошняй дэманстрацыі 19 красавіка 2015 г. яна была адкрыта для наведання і ўжо ў першыя дні у турынскую катэдру прыбылі натоўпы пілігрымаў.

Перад палатном, у якое, у адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй, у магіле было загорнута цела Езуса Хрыста, можна будзе маліцца да 24 чэрвеня. Трыма днямі раней катэдру наведае папа Францішак. Заахвочваючы вернікаў да малітвы перад цудоўнай рэліквіяй, Святы Айцец пажадаў, каб гэты жэст пашаны дапамог кожнаму адкрыць у Хрысце міласэрнае аблічча Бога і распазнаць Яго ў тварах братоў, асабліва найбольш пакутуючых.

Выстаўленне Турынскай плашчаніцы стане трэцім у гэтым стагоддзі – пасля 2000 і 2010 гадоў. Раней рэліквія дэманстравалася ў 1978, 1998, 1933 і 1900 гадах. Акрамя таго, у 1993 і 2013 гадах адбывалася яе “тэлевізійнае” выстаўленне. У 1998 годзе капліцу Плашчаніцы наведаў Ян Павел ІІ, а ў 2010 годзе каля святыні маліўся Бэнэдыкт XVI. З 1984 года Турынская плашчаніца знаходзіцца ва ўласнасці Святога Пасаду, паведамляе radiovaticana.va.

Парафіяне гомельскага касцёла ўжо вярнуліся з 10-дзённага паломніцтва да Турынскай плашчаніцы. Выехаўшы з Беларусі на аўтобусе, католікі праехалі паў-Еўропы, пабываўшы ў польскім Кельцы і Кракаве, аўстрыйскім Санкт-Пёльтэне, італьянскім Турыне, іншых гарадах. Прапануем невялікую фотасправаздачу пра паездку, праўда, самой Турынскай плашчаніцы на здымках няма, паколькі фатаграфаваць яе забаронена.

Фота Ільяса Садзіева, Сяргея Тарасенкі і Вікторыі Каржанеўскай

Last modified onЧацвер, 14 Май 2015 08:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць