Сям'я з 15 дзецьмі: Любоў, падзеленая з іншымі, павялічваецца шматкроць [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Пасля нараджэння першынца з парокам сэрца лекары рэкамендавалі сужэнцам наогул не нараджаць дзяцей.
У ліпені каля вядомага іспанскага санктуарыя Таррэс'юдад праходзіла сустрэча для мадэратараў IFFD (Міжнароднай Федэрацыі ўмацавання сем'яў). IFFD ужо больш за 30 гадоў працуе на глебе абароны і ўзмацнення сям'і, займаецца навуковымі даследаваннямі, праводзіць курсы ў 64 краінах свету. Прыярытэт IFFD – умацаванне традыцыйнага шлюбу, развіццё педагагічнай адукаванасці бацькоў. На сустрэчы ў Таррэс'юдадзе прысутнічалі сем'і з Літвы, Расіі, Харватыі і Беларусі, прычым беларусы былі на такім мерапрыемстве ўпершыню, паведамляе старонка Opus Dei Belarus.
Усе ўдзельнікі сустрэчы былі ласкава прынятыя ў сям'і Хосэ-Марыі Пастыга і Розы Пік. Сям'я мае 15 дзяцей узростам ад 4 да 22 гадоў. Разам з тым, бацькі прымаюць самы актыўны і непасрэдны ўдзел у працы IFFD, і знаходзяць час як на працу, на усіх 15 дзяцей, так і на грамадскую дзейнасць і дапамогу сем'ям, якія прыбылі ў Іспанію з-за мяжы. Сем'і, у якіх выраслі Хосэ-Марыя і Роза, таксама былі мнагадзетныя (16 і 14 дзяцей), а бацька Розы Рафаэль Пік быў стваральнікам IFFD. Курсы IFFD «Першыя крокі» і «Сужэнская любоў» праходзяць з выкарыстаннем метаду аналізу канкрэтных сітуацый (Case method), які зараз прызнаны найбольш эфектыўным.
Пра сям'ю Хосэ-Марыі і Розы варта распавесці асобна. Калі нарадзілася іх першая дачка, дактары не давалі ёй і трох гадоў жыцця: у немаўляці былі праблемы з сэрцам. Разам з тым, дзяўчынка выжыла, на радасць бацькам, і братам і сёстрам, якія нарадзіліся пазней. Праблемы з сэрцам мелі яшчэ двое дзяцей, і Госпад забраў іх да сябе, калі ім было толькі дзесяць дзён і паўтары гады. Дзяўчынка-першынец пражыла 20 гадоў. І дактары, і некаторыя сябры не раілі сужэнцам наогул мець дзяцей. Але Госпад мае свае планы. «Ніхто не можа вырашаць пытанне – колькі сужэнцы павінны ці не павінны мець дзяцей. Гэта вырашаецца паміж мужам і жонкай», - адзначае Роза Пік. Так зараз у сям'і Хосэ-Марыі і Розы – 15 дзяцей. Як і Хосэ-Марыя, так і Роза актыўна і вельмі самаахвярна займаюцца сям'ёй і працай. Роза напісала кнігу «Як атрымліваць асалоду ад сям'і з 1,2,3.... дзяцьмі». Кніга перакладзеная на сем моў свету.
Летам (а ў Іспаніі вельмі спякотна) Роза з дзецьмі часам праводзяць час у вёсцы, дзе маюць дом. І кожны дзень па дзве гадзіны ўся сям'я працуе на гародзе. «Дзеці павінны прывучацца да працы, і ведаць, што жыццё – гэта праца», - заўважае жанчына. Кожны дзень муж, яна і дзеці бываюць на Святой Імшы. Часам дзеці не хочуць ісці ў касцёл – лета ж, вакацыі, час адпачыць. «Я кажу дзецям так: у сутках 24 гадзіны, і калі ты палову гадзіны «патраціш» на Бога – увесь дзень будзеш надзейна абаронены. Таму што шатан вельмі актыўны, і ў яго няма адпачынку. Нам варта кожны дзень узводзіць «абарончыя збудаванні», - лічыць Роза. У выходныя сям'я імкнецца быць разам, таму у суботу хлопчыкі ідуць на футбол, дзяўчынкі - на баскетбол, а бацькі заўзеюць за іх. Вечарам – наведваюць выставы, у нядзелю сям'я збіраецца за агульным сняданкам, удзельнічаюць у Святой Імшы, потым катаюцца на роліках, роварах, едуць на пляж, ці наведваюць сваячку, якая жыве адна.
Як жа цяжка, напэўна, мець столькі дзяцей? «Адно дзіця – адзін свет. 16 дзяцей – больш прыгод. Кожнае новае дзіця – новая прыгода. Калі ў мяне нараджаецца дзіця – у мяне пачынаецца новае жыццё», - гаворыць Роза. Напэўна, жанчына лёгка пераносіла цяжарнасці? Зусім не. «Мяне ванітавала ад першага да апошняга дня, мне не было лёгка. Але я думала: што такое 9 месяцаў у параўнанні з вечнасцю?», - гаворыць маці. Роза працуе, але зазначае, што галоўны яе «бізнэс» - сям'я. Калі нарадзілася Лаліта (зараз дзяўчынцы 6 гадоў), то ўрачы занепакоіліся з-за яе сэрца і магчымых праблем. «Але ўрач мне сказаў так: звычайна такія дзеці не жывуць, але тут іншы выпадак: Лаліта жыве і будзе жыць, бо ўвесь твой арганізм дыхае жыццём і энергіяй, і дзяўчынка будзе жыць з вашай энергіяй», - узгадвае жанчына.
Малыя дзеці часта хварэюць, але хваробы патрэбныя для умацавання імунітэту, і лепш перахварэць у малым узросце. Роза выказала сваё меркаванне пра вакцынацыю, якую часам так баяцца сучасныя бацькі. «Вакцынацыя, я лічу, павінна быць абавязковай, 21 стагоддзе зараз, трэба дзякаваць Богу, што ў нас зараз ёсць столькі спосабаў абараніць сваіх дзяцей ад хвароб, якія раней былі невылечнымі», - гаворыць маці. Яна не любіць слова «праблемы», бо сцвярджае, што кожная праблема – гэта магчымасць, магчымасць удасканаліцца. Нават калі за ноч прыходзіцца дваццаць разоў падымацца да дзяцей, напрыклад, калі яны хварэюць, ці растуць зубы, ці яшчэ што – Роза нязменна раніцай ідзе на Святую Імшу, потым – на працу.
У чым жа сакрэт такога аптымізму, жыццёвай энергіі, сілы, любові, часу на ўсё гэтай жанчыны? Роза пагадзілася раскрыць нам свой сакрэт. «Вы гатовыя выслухаць мой сакрэт? Ён такі. Прачынаюся я заўсёды рана, і іду на Святую Імшу. Пасля Імшы паўгадзіны малюся – за кожнага са сваіх дзяцей, за мужа, за сябе, за працу, за тых людзей, якія прасілі памаліцца, за грамадскую працу. А калі не малюся – адчуваю сябе больш стомленай і нервовай. Калі ў галаве хаос – чытаю псалмы, ці «Шлях» Хосэмарыі Эскрывы, іншую духоўную літаратуру. І тады я натхняюся», - падзялілася Роза.
Што самае цяжкае ў жыцці? «Калі ты ўспрымаеш усё, як магчымасці, у тым ліку для таго, каб удасканаліцца, то нічога. Час ад часу бываюць крызісы, сужэнцы могуць паспрачацца, але важна мець даверлівыя стасункі, умець размаўляць. У бацькі і маці павінен быць нейкі час, прысвечаны адзін аднаму, калі яны могуць спакойна пагаварыць ці пагуляць разам. Калі дзеці бачаць, што бацькі разам – то ўся сям'я спакойная. Калі дзеці бачаць, што бацькі разам – яны таксама праз гэта вучацца нармальным стасункам. Важна умець прабачаць, прасіць прабачэння – як адзін у аднаго, так і ў дзяцей», - падкрэсліла жанчына.
Жыццё сям'і Хосэ-Марыі і Розы непарыўна звязанае з санктуарыем у Таррэс'юдадзе: тут сужэнцы бралі шлюб, тут жа адзначалі 25-годдзе сямейнага жыцця, тут удзельнічаюць яны ў Святой Імшы і розных урачыстацях па магчымасці. Сямейныя фатаграфіі таксама часта адлюстроваюць шчаслівыя моманты жыцця побач з Маці Божай Таррэс'юдацкай. Шмат дабра многім і многім людзям зрабіла гэтая вялікая сям'я. Для сябе ж яны просяць адзінай «платы» — памаліцца за іх на Ружанцы.
Related items
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама арыштавана парафіянка
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
В центре стола - отдельная часть, которая вращается. На нее ставятся все продукты, поэтому каждый, кто хочет что-то взять, может это сделать, не вставая из-за стола, подкрутив к себе центральную часть. Таким образом, не нужно отрываться от семейной беседы за столом, чтобы вставать или простить подать что-то.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу